Усе навіны

Чэмпіёна Гомеля па шахматах Яроцкага абвясцілі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхлякарню

14 жніўня, 11:40

Чэмпіёна Гомеля па шахматах Валерыя Яроцкага ўнеслі ў «экстрэмісцкі» спіс і адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню. Такое рашэнне вынес суд Лукашэнкі па Гомелі 19 ліпеня.

Раней у дачыненні да шахматыста распачалі крымінальную справу паводле арт. 188 (паклёп) і ч.2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).

У 2019 годзе Яроцкі стаў чэмпіёнам Гомеля, а таксама выйграў турнір па хуткіх шахматах у Асіповічах.