Усе навіны

Валерый Казакоўскі: «Уплыў беларускай дзяржавы на шахматы не такі, як на футбол ці хакей»

28 верасня, 20:43

Беларускі шахматыст з літоўскім пашпартам Валерый Казакоўскі расказаў аб адносінах да віду спорту ў Беларусі.

– Якая сітуацыя ў Беларусі?

– Традыцыі, людскі рэсурс больш сур'ёзны, чым у Літве. Але санкцыі б'юць па шахматах у Беларусі – узровень упаў. Абмежавана колькасць турніраў і супернікаў. Акрамя таго, пасля 2020-га і пачатку вайны некаторыя спартоўцы і функцыянеры з'ехалі з краіны і выступаюць пад іншым сцягам.

– Шахматы – адзін з самых пратэстных відаў спорту ў Беларусі са жніўня-2020. Чаму?

– Мусіць, адбіваецца тое, што ўплыў дзяржавы на шахматы не такое, як на футбол ці хакей. І гэта паспрыяла выказванню грамадзянскай пазіцыі. Уявіце, калі я выйграў чэмпіянат сьвету да 18 гадоў, то перад турнірам пісаў заяву, каб камандзіравалі за свой кошт. То бок, ніякай падтрымкі не было. Толькі пасля перамогі прызначылі стыпендыю, якая акупіла паездку, – сказаў Казакоўскі.