Усе навіны

Кiраўнiк ФIДЭ Дварковіч: «Пытанне ўдзелу зборных Беларусі і Расіі ў камандных турнірах працягвае абмяркоўвацца»

25 лістапада, 10:00

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) Аркадзь Дварковіч падзяліўся пазіцыяй арганізацыі адносна вяртання беларусаў і расіян да міжнародных камандных спаборніцтваў.

«ФІДЭ лічыць, што ў любой сітуацыі спартсмены павінны захоўваць сваё права на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах. З улікам рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) выступленне пад сцягам міжнароднай федэрацыі з'яўляецца самым разумным рашэннем.

Пытанне ўдзелу зборных Расіі і Беларусі прадаўжае абмяркоўвацца. Пры гэтым расійскія шахматысты выступаюць у клубных спаборніцтвах у розных клубных лігах па ўсім свеце», – сказаў Дварковіч.

Нагадаем, раней ФІДЭ афіцыйна дазволіла беларусам і расіянам выступаць пад сцягам арганізацыі да 1 студзеня 2025 года.