Усе навіны

Трэнерка «Тэкстыльшчыка» Міхейчык пра міжнародны бан: «Цяжка без еўрапейскага ўзроўню. Але наш хакей на траве не асоба просядзе»

6 чэрвеня, 10:43

Галоўная трэнерка клуба па хакеі на траве «Тэкстыльшчык» Юлія Міхейчык падзялілася меркаваннем аб міжнародным адхіленні беларускіх каманд.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Мы адхіленыя пакуль ад міжнародных спаборніцтваў. Беларускі хакей на траве прасядзе ў гэты перыяд ці застанемся на тым жа ўзроўні?

– Ну такое пытанне, вядома. Цяжка без еўрапейскага ўзроўню спаборніцтваў.

– Тым больш, што мы былі на ўвазе.

– Вядома. У нас вынікі дастаткова добрыя. Я думаю, што мы не асабліва прасядзем. Але, сапраўды, трошкі цяжка нешта сказаць. Але, думаю, што нават калі вернемся, мы пакажам годны ўзровень, адназначна, – сказала Міхейчык.