Усе навіны

«Рытм» выйграў жаночы чэмпіянат Беларусі па індархакеі

22 лютага, 10:42

У фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па жаночым індархакеі «Рытм» перамог баранавіцкі «Тэкстыльшчык». У першай гульне «Рытм» адолеў саперніц па булітах — 2:1 (гульнявы ​​час — 2:2), а ў другой гульне выйграў з вынікам 5:2.

У матчах за бронзу ХК «Мінск» перамог «Вікторыю» са Смалевічаў (8:2, 2:3 і 2:1).