Усе навіны

Круіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі

31 ліпеня, 09:58

Нідэрландскі спецыяліст Херман Круіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі.

Круіс узначальваў жаночую зборную на працягу 8 гадоў. За гэты час каманда двойчы выйгравала чэмпіянат Еўропы па хакеі на траве 2 дывізіёна, двойчы станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індорхакеі, уладальнікам бронзавых медалёў Кубка свету па індорхакеі.

У 2020 годзе жаночая зборная Беларусі па індорхакеі пад кіраўніцтвам Круіса выйграла чэмпіянат Еўропы.