Усе навіны

Кіраўнік хакея на траве Беларусі Якіменка: «Акцэнт робім на АГ-2028, для нас гэта адзін з самых галоўных стартаў»

18 снежня, 17:24

Кіраўнік Федэрацыі хакея на траве Беларусі Аляксандр Якіменка расказаў, як праходзіць падрыхтоўка спартсменаў.

«Цяпер мы працуем у звыклым рэжыме. Працягваецца падрыхтоўка да ўнутраных і міжнародных стартаў. Будзем далей садзейнічаць таму, каб у краіне павялічвалася колькасць гульнявых клубаў і, адпаведна, дзяцей, якія займаюцца хакеем на траве.

Пры гэтым акцэнт робім на Алімпійскіх гульнях 2028 года, якія прыме Лос-Анджэлес. Цяпер для нас гэта адзін з самых галоўных будучых стартаў.

Таму ўсе сілы прыкладзены для таго, каб нашыя спартсмены паказалі ўсё, на што яны здольныя. Мы бачым, што патэнцыял і сілы для гэтага ёсць, таму трэба толькі падтрымаць гэты запал і накіраваць яго ў правільнае рэчышча», – сказаў Якіменка.

Трэба адзначыць, што зборныя Беларусі па хакеі на траве ніколі не праходзілі кваліфікацыю на Алімпіяду.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.