Усе навіны

Экс-хакеістка «Мінска» Керноз: «Калі б беларусы не баяліся, то дабіліся б свайго ў 2020 годзе»

27 чэрвеня, 22:03
1

Украінская хакеістка Яўгенiя Керноз узгадала пра падзеі жніўня 2020 года.

На працягу шасці гадоў спартсменка выступала ў «Мiнскy».

– Беларусы запалоханыя?

– Так яно і ёсць. Калі б людзі не баяліся, калі б іх не запалохвалі амаль 30 гадоў, то дабіліся б свайго ў 2020 годзе. Ці, можа, даціснулі б пасля пачатку вайны.

Расія ж усе свае рэсурсы накіравала на вайну ва Украіне, таму няма магчымасці абараняць Лукашэнку так, як у 2020-м.

Але, мне падаецца, зараз беларусы проста баяцца. Памятаюць здзекі рэжыму, катаванні ў СІЗА, плюс людзі баяцца страціць тое, што маюць зараз. Іх гэтым таксама запалохалі.

Мне падаецца, ва ўкраінцаў атрымалася памяняць уладу, таму што мы вельмі нецярплівыя да несправядлівасці. І калі да нас прымяніць сілу, то ў адказ народ Украіны таксама адкажа сілай.

Яшчэ можна сказаць, што ў Лукашэнкі больш моцная падтрымка з боку Расіі, чым было ў свой час у Віктара Януковіча. Ён [Януковіч] убачыў, што не зможа пайсці супраць народа, што Расія яго не падтрымлівае так, як ён хоча, таму проста зліняў і недзе жыве зараз.

А Лукашэнка замацаваўся максімальна на сваёй пасадзе, бо адчувае за сваёй спіной Расію. Думаю, праз гэта беларусы і не змаглі перамагчы. Хаця, паўтаруся, я бачу, які гэта выдатны народ, як ён умее аб'ядноўвацца і ісці да сваёй мэты. Спадзяюся, у беларусаў усё атрымаецца, – сказала Керноз.