Усе навіны

Расійскія СМІ: УЕФА правядзе ў Валгаградзе міжнародны турнір юнацкіх зборных

23 снежня 2022, 13:43

Расійскае выданне ТАСС паведаміла, што УЕФА і Расійскі футбольны саюз дамовіліся аб правядзенні міжнароднага турніру для юнацкіх зборных у Валгаградзе.

Спаборніцтвы нібыта плануюць арганізаваць у траўні 2023 года.

Служба камунікацый РФС адзначыла, што дамоўленасць паміж бакамі дасягнулі некалькі месяцаў таму.

Tribuna.com звярнулася ва УЕФА за афіцыйным каментаром.

Нагадаем, зборныя і клубы Расіі адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай УЕФА праз вайну Расіі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.