Усе навіны

У «Барселоны» 6 прапушчаных у 16 матчах. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у гісторыі Ла Лігі

9 студзеня 2023, 10:19

Учора, 8 студзеня, «Барселона» мінімальна перамагла «Атлетыка» (1:0).

Гэты матч для «Барселоны» стаў 12-м без прапушчаных галоў у бягучым сезоне чэмпіянату Іспаніі. Пасля 16-ці тураў каталонцы прапусцілі ўсяго 6 мячоў – гэта адзін з чатырох лепшых паказчыкаў у гісторыі Ла Лігі.

Раней на адрэзку стартавых 16-ці матчаў падобнае ўдавалася толькі той жа «Барселоне» ў сезоне 1986/87, «Дэпартыва» (1993/94) і «Атлетыка» (2020/21).

У гэтым сезоне «Барселоне» ў рамках чэмпіянату Іспаніі забівалі «Рэал» Сасьедад, «Рэал» Мадрыд (тройчы), «Асасуна» і «Эспаньёл».

У Лізе чэмпіёнаў «блаўгранас» прапусцілі 12 галоў у 6 матчах.