Усе навіны

Абаронца «Смаргоні» Коваль: «Калі лік стаў 1:2 на карысць «Слуцку», адразу ў галаве пераключыўся тумблер, што трэба зраўноўваць, даціскаць»

22 красавіка 2023, 12:17

Абаронца «Смаргоні» Ілля Коваль пракаментаваў перамогу над «Слуцкам» (3:2) у 5-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Шыкоўны ў цябе дэбют атрымаўся!

– Хачу сказаць дзякуй балельшчыкам, за тое, што прыйшлі сёння падтрымаць нашу каманду. Дзякуй трэнерам, што даверыліся мне, далі магчымасць згуляць у вышэйшай лізе, адчуць яе. Ну і дзякуй вялікі камандзе. Мы сёння глядзеліся суперкамандай.

– Хваляваўся?

– Хвалявання асабліва не было. Мне 25 гадоў. Можна лічыць дасведчаны футбаліст. Ды і хлопцы ў камандзе падтрымлівалі, трэнеры таксама.

– Калі лік стаў 1:2, пра што падумаў?

– Адразу ў галаве пераключыўся тумблер, што трэба параўноўваць, даціскаць. Ведалі, што можам выйграць.

– А цяпер пра гол давай.

– Тыдзень найгравалі гэты стандарт: падача на блізкі, я набягаю і падаўжаю далей. Але ў момант падачы ўбачыў, што брамнік пайшоў крыху далей, убачыў пустыя вароты і прабіў туды. Атрымалася, – сказаў Коваль.