Усе навіны

«Рэал» можа ўключыць Браіма Дыяса ва ўгоду па Белінгеме

19 траўня, 21:17

Паўабаронца «Рэала» Браім Дыяс, які на правах арэнды выступае за «Мілан», можа быць уключаны ў пагадненне па трансферу Джуда Белінгема з «Барусіі» Д.

Мадрыдцы, якія летам маюць намер купіць Белінгема, разглядаюць ідэю ўключыць Дыяса ва ўгоду, бо тэрмін арэнды з «Міланам» заканчваецца ў чэрвені гэтага года.

Пакуль невядома, ці скарыстаюцца «расанеры» магчымасцю выкупіць паўнацэнна іспанца. Чакаецца, што перамовы паміж агентамі і бакамі абодвух клубаў пройдуць у найбліжэйшыя некалькі дзён.

Дыяс гуляе ў арэндзе ў Італіі ўжо трэці сезон. У сёлетняй кампаніі на яго рахунку 6 галоў і 6 асістаў у 42 матчах.