Усе навіны

Cяргей Гурэнка пра сына і Рамана Пасевіча: «Больш разлічваў на хлопцаў, якія прайшлі ФНЛ»

8 жніўня, 09:10

Галоўны трэнер «Уфы» з расійскага Д3 Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем наконт працы беларускіх футбалістаў Рамана Пасевіча і Арцёма Гурэнкі.

«Думаю, як трэнер магу іх ацэньваць, але казаць не буду, для гэтага ёсць заўзятары. Ведаю, што яны не выпадаюць з гульні. Скажу прама: я больш разлічваў на хлопцаў, якія прайшлі ФНЛ. Яны больш дасведчаныя, ужо гулялі на іншым узроўні. На іх рабіў стаўку. На сённяшні дзень яны не набралі сваёй максімальнай кандыцыі, спадзяюся, што мы гэта памяняем і яны зразумеюць мае патрабаванні, трэба дадаваць у самааддачы і майстэрстве. Я ад іх чакаю большага», - сказаў Гурэнка.