Усе навіны

Робі Уільямс стаў прэзідэнтам «Порт Вэйла» са свайго роднага горада – клуб займае 20-е месца ў англійскай Лізе 1

29 студзеня, 16:45

Англійскі «Порт Вэйл» абвясціў, што новым прэзідэнтам клуба стаў спявак Робі Уільямс.

«Маё жыццё дзіўнае, у ім было шмат паваротаў, і стаць прэзідэнтам клуба – гэта нешта асаблівае.

Калі б не Кэрал (Шэнахан – саўладальніца клуба – заўв.) і яе сям'я – нічога б гэтага не было.

Футбольнымі клубамі кіруюць людзі з пэўнымі характарыстыкамі. Прычына, па якой я доўгі час не вяртаўся, складаецца ў тым, што я так і не сустрэў такіх людзей да гэтага. У клубе не было ні любві, ні хатняй утульнасці, ні гасціннасці.

Потым прыйшла Кэрал з сям“ёй, якая ажывіла і змяніла гэтае месца, і я, убачыўшы гэта здалёку, падумаў, што гэта неймаверна цікава.

Гэта прымусіла мяне рэінвеставаць спачатку сваю цікавасць, а затым – пасля сустрэчы з сям'ёй і ўсяго ўбачанага на ўласныя вочы – і сваю душу ў гэты клуб», – сказаў Уіяльмс.

Нагадаем, «Порт Вэйл» базіруецца ў горадзе Сток-он-Трэнт, адкуль родам сам спявак.

Цяпер клуб ідзе 20-м у англійскай Лізе 1, трэцім па сіле дывізіёне Англіі, на адлегласці 3 ачкоў ад зоны вылету.