Усе навіны

Валон Ахмедзі: «Першы раз згуляў 90 хвілін сёлета, цяжка»

7 лютага, 20:00

Паўабаронца «Шахцёра» Валон Ахмедзі распавёў пра перамогу над «Арсеналам» (1:0).

– Лічу, самае галоўнае цяпер – атрымаць нагрузку, абысціся без траўмаў. Было цяжка, згулялі па 90 хвілін, раней гуляў толькі па 45. Цяпер цяжэй. Самае галоўнае, выйгралі. У такіх матчах важна перамагаць. У суботу ёсць яшчэ адна гульня, рухаемся далей

– Ты прапускаў частку падрыхтоўкі праз пашкоджанні. Як сябе адчуваеш цяпер?

– Прыляцеў у Беларусь, захварэў у першы тыдзень. Потым праз 3-4 дні на трэніроўцы атрымаў маленькую траўму. Цяпер ужо ўсё нармальна, трэніруюся з камандай. Сёння першы раз адыграў 90 хвілін. Было цяжка, шчыра, але гэта ж футбол, наша праца, – сказаў Ахмедзі.