Tribuna/Футбол/Блогі/А вы ведалі, што Стывен Джэрард забівае за Балгарыю U-17? Канешне, юнака сватаюць у «Лiверпуль»

А вы ведалі, што Стывен Джэрард забівае за Балгарыю U-17? Канешне, юнака сватаюць у «Лiверпуль»

Але перабрацца можа зусiм не туды.

11 лістапада, 04:25
А вы ведалі, што Стывен Джэрард забівае за Балгарыю U-17? Канешне, юнака сватаюць у «Лiверпуль»

Не ведаеце, куды падзеўся легенда «Лiверпуля» Стывен Джэрард (трэніруе аравійскі «Аль-Іціфак»)? Не хвалюйцеся, бо ў футбол урываецца новы – 15-гадовы Стывен Джэрард Жан Іў Гаатэ з балгарскага «Леўскі».

🔸 Нарадзіўся Стывен Джэрард у 2008 годзе ў сям'і балгарскай маці і бацькі з Кот-д'Івуара. Тлумачэнняў, чаму яго назвалі менавіта ў гонар Джэрарда, знайсці не ўдалося. Можна меркаваць, што нехта з бацькоў – моцны фанат «Ліверпуля».

🔸 З дзяцінства Гаатэ пайшоў у акадэмію сафійскага «Леўскі». Там ён лічыцца адным з галоўных талентаў: у сезоне-2021/22 у сваёй узроставай катэгорыі забіў 35 мячоў за 38 матчаў, а ў траўні 2023-га заслужыў права трэніравацца з асноўнай камандай.

«Гэта неверагодны досвед. Узровень высокі, і я спадзяюся трэніравацца з імі і ў наступным сезоне», – дзяліўся ўражаннямі хлопец.

Пажаданне спраўдзілася – у гэтым верасні яго зноў далучалі да трэніровак з асновай.

🔸 На міжнародным узроўні Стывен Джэрард засвяціўся ў канцы кастрычніка ў кваліфікацыі Еўра U-17, дзе выступаў за зборную Балгарыі (можа гуляць i за Кот-д'Івуар, але пакуль выбар такi). У першым жа матчы ён забіў у вароты Босніі і Герцагавіны. Тады ж і завірусіўся ў сацсетках – канешне, з-за iмя.

«Уявіце, калі «Ліверпуль» яго падпіша».

«Яго бацькі дакладна атрымлівалі асалоду ад подзвігаў Стыві Джы ў 2008-м!»

🔸 Балгарскія СМІ паведамляюць, што Гаатэ ўжо дамовіўся зімой прайсці прагляд у «Зальцбургу» – скаўты «РБ» сочаць за футбалістам. Прычым з-за свайго юнага ўзросту ў яго пакуль што няма прафесійнага кантракту з «Леўскі», так што балгарскі клуб можа страціць гульца бясплатна.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты