Tribuna/Футбол/Блогі/😱 «Сантас» вылецеў з бразільскай Серыі А ўпершыню за 111 гадоў – фанаты спалілі аўтобус ля стадыёна

😱 «Сантас» вылецеў з бразільскай Серыі А ўпершыню за 111 гадоў – фанаты спалілі аўтобус ля стадыёна

Менш чым за месяц да гадавіны смерці Пеле.

8 снежня, 04:38
😱 «Сантас» вылецеў з бразільскай Серыі А ўпершыню за 111 гадоў – фанаты спалілі аўтобус ля стадыёна

Упершыню ў сваёй гісторыі «Сантас», дзе калісьці гулялі Пеле і Неймар, вылецеў з бразільскай Серыі А ў ніжэйшы дывізіён.

Сімвалічна, што вылет каманды (07.12.2023) адбыўся незадоўга да гадавіны смерці легенды «Сантаса» Пеле (29.12.2022), з якім увесь час асацыявалі клуб.

Каманда прайграла, прапусціўшы другі мяч на 90+6-й хвіліне ад «Фарталёзы», якую трэнуе экс-кіпер зборнай Бразіліі Ражэрыа Сені, і апусцілася ў зону вылету.

На такі расклад паўплывалі адразу некалькі матчаў.

Пераможцам чэмпіянату стаў «Палмейрас», а разам з «Сантасам» вылецелі «Гойяс», «Курытыба» і «Амерыка Мінейра».

Заўзятары клуба не вельмі добра ўспрынялі такую падзею і ўчынілі пагром каля стадыёна, падпалілі аўтобус і некалькі аўтамабіляў у горадзе.

Пацярпеў і аўтамабіль форварда каманды Стывена Мендоса.

За 111 гадоў існавання клуба «Сантас» ні разу не пакідаў вышэйшы дывізіён чэмпіянату Бразіліі – але ў 2024-м ім і заўзятарам давядзецца прывыкаць да новых рэалій.

Фота: The Sun, скрыншоты сайта Tribuna.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты