Tribuna/Футбол/Блогі/Галаваты – мабыць, галоўны лузер белспорту. Проста спаліў кучу грошай «Беларуськалія» (і хоча яшчэ)

Галаваты – мабыць, галоўны лузер белспорту. Проста спаліў кучу грошай «Беларуськалія» (і хоча яшчэ)

У Чыжа хаця б былі групы ЛЕ і прыватныя сродкі.

Аўтар — bytribuna com
Галаваты – мабыць, галоўны лузер белспорту. Проста спаліў кучу грошай «Беларуськалія» (і хоча яшчэ)

4 красавіка хакейны «Шахцёр» вылецеў у паўфінале плэй-оф ЧБ, прайграўшы серыю «Брэсту» (2-4), і трэці год запар застаўся з бронзай.

Бадай, гэтая няўдача замацавала статус галоўнага лузера белспорта за Іванам Галаватым. Сябра «парламента» Лукашэнкі (здаецца, без новага «тэрміну») і, паводле розных крыніц, кум Віктара Лукашэнкі з лістапада 2014-га ўзначальвае «Беларуськалій», дзе рабіў карʼеру з пачатку стагоддзя. Разам з прадпрыемствам яго рэжымны кіраўнік знаходзіцца пад санкцыямі ў адказ на вайну ва Украіне, пры Галаватым на калійным гіганце квітнелі «шэрыя схемы».

Пры гэтым Галаваты ўсё дзесяцігоддзе актыўна ўцягнуты ў справы спартыўных клубаў на фактычным утрыманні «Беларуськалія». Боса перыядычна заўважалі на гульнях і футбольнага, і хакейнага «Шахцёра», каманды жылі на шырокую нагу за кошт сродкаў прадпрыемства. Вось толькі выхлап аказаўся несувымерны з укладаннямі.

У 2015-м лідары футбольнага «Шахцёра» атрымлівалі ў асноўным 5-7 тысяч долараў на месяц – вышэйшы ўзровень быў толькі ў БАТЭ і мінскім «Дынама», якія тады гулялі ў групавых этапах еўракубкаў. «Гарнякі» ж у першыя два гады пры Галаватым выляталі ў другім адборачным раўндзе ЛЕ, а ў ЧБ узялі бронзу і срэбра. У 2017-м зʼявіўся рэальны шанц на золата – трэнер Алег Кубараў вёў каманду лідарам пасля першага круга. Але здарыўся вылет у першай стадыі кваліфікацыі ЛЕ (праўда, суддзя там не ўбачыў чысты гол, які вывеў бы «Шахцёр» далей) – Галаваты зняў Кубарава, а потым напісаў адкрыты ліст: маўляў, у канцы 2016-га зафіксаваў «поўную адсутнасць амбіцый у барацьбе за першае месца» і, каб гэта змяніць, прыняў стратэгію развіцця клуба на пяць гадоў без скарачэння бюджэту, а трэнера прыбраў, таму што не бачыў «упэўненай і стабільнай гульні» і «прагрэсіўнага футбола».

У тым жа лісце Галаваты запэўніў: «Куранят па восені лічаць, а хлопцы давядуць, што яны сёння адзіная і найлепшая каманда чэмпіянату!». Вось толькі ў канцоўцы чэмпіянату «Шахцёр», які лідараваў за два туры да фінішу, прайграў абодва найважнейшыя матчы і застаўся з бронзай.

З 2017-га ж у «Шахцёр» пачалі масава завозіць легіянераў – мабыць, гэта мелася на ўвазе прынятай Галаватым стратэгіяй. Праўда, большасць з замежнікаў наогул нічым не запомніліся, акрамя вялікага па мерках ЧБ заробку. А «Шахцёр» так і не забраўся далей за трэці адборачны раўнд еўракубкаў. Ды і ў ЧБ доўга не атрымлівалася: 2018-ы – срэбра, 2019-ы – бронза. Прычым у тым годзе нарэшце знайшлося каму парушыць гегемонію БАТЭ – але новым чэмпіёнам стаў не Галаваты.

Золата-2019 забраў «гаманец Лукашэнкі» Аляксандр Зайцаў з брэсцкім «Дынама». Туды рэжымны бізнэсовец прыйшоў толькі ў 2016-м – але зрабіў так, каб пра клуб увесь час гаварылі: крутыя матчдэі на стадыёне, актыўнасць у інтэрнэце, прыцягненне вядомых у белфутболе імёнаў і тое самае прызначэнне ганаровым прэзідэнтам Дыега Марадоны. У Брэсце на стадыёне збіраліся па 10 тысяч чалавек з адчуваннем свята. Бюджэт чэмпіёнаў тады складаў у раёне 10 млн долараў.

Але ў «Шахцёра» было каля 6 млн і другое месца па гэтым паказніку – але нават срэбра ўзяць не ўдалося. А «каламутныя» легіянеры не асабліва прыцягвалі гледачоў – у тым годзе на трыбуны ў сярэднім прыходзіла 2041 чалавек. Ды і ўмовы для заўзятараў былі не самымі зручнымі, а часам зусім ужо дзікімі. «Будаўнік» пакуль не дачакаўся рэканструкцыі – абнавілі толькі «запасны» стадыён «Шахцёр».

У пачатку 2020-га «Трыбуна» распавяла, што фактычным кіраўніком «Шахцёра» стаў расійскі агент Яўген Култаеў, які дэ-юрэ не меў дачынення да клуба. У тым жа годзе Салігорск на фоне фінансавага аслаблення галоўных канкурэнтаў пачаў сваю чэмпіёнскую серыю. Але, па-першае, з еўракубкамі гэта ніяк не дапамагло, а па-другое, каштавала шалёных грошай – шэрагу гульцоў плацілі ў раёне 20 тысяч долараў у месяц, што дапамагло перахапіць лідараў БАТЭ, на такія выдаткі ўжо не здольнага.

А чэмпіёнстваў у выніку аказалася толькі два – трэцяе здарылася, але было ануляванае, калі высветлілася, што «схемы» ў «Шахцёры» дайшлі да стымулявання адных і арганізацыі дагаворных матчаў з іншымі. Нашыя крыніцы запэўнівалі, што Галаваты не мог не ведаць, што робіцца ў клубе, і дадавалі, што менавіта бос «Беларуськалія» кіруе грашовымі плынямі «гарнякоў» – і нават калі ў клуба афіцыйна скончыліся грошы, для «патрэбных» спраў яны браліся, па сутнасці, з бюджэту прадпрыемства.

Такім чынам, у футболе пры Галаватым «Шахцёр» узяў два золата ЧБ, адзін Кубак і два Суперкубкі Беларусі – але па выніку «развіцця» застаўся ў разбітага карыта: з трансферным банам і «– 20» у цяперашнім сезоне. Ну і слабасць у еўракубках нельга забывацца.

Вядома, сурʼёзную канкурэнцыю за званне галоўнага няўдачніка ў белфутболе Галаватаму складае экс-уласнік мінскага «Дынама» Юры Чыж з адным чэмпіёнствам за два дзясяткі гадоў. Зрэшты, як даведвалася «Трыбуна», з 1999-га па 2015-ы Чыж хаця б уліў у «бела-блакітных» каля 65 мільёнаў долараў, атрыманых ад сваіх бізнэсаў, і толькі пасля гэтага перастаў укладвацца ў клуб. Ды і група ЛЕ пры Чыжы двойчы была. Галаваты ж нават гэтага не дабіўся, а грошы для клуба шчодра забіраў у дзяржпрадпрыемства.

У хакеі «Шахцёр» выйграў плей-оф ЧБ у першым сезоне пры Галаватым, 2014/15, на наступны год выйшаў у фінал. Але напрыканцы 2016-га бос «Беларуськалія» зняў з пасады шматгадовага галоўнага трэнера Андрэя Гусава пасля нявыхаду каманды ў фінал Кантынентальнага кубка. Пры гэтым коўч пасля звальнення казаў, што Галаваты ставіў адну задачу на сезон – выйгрыш ЧБ, дзе ў «рэгулярцы» каманда ішла на другім месцы. А пры звальненні Гусаў пачуў ад начальніка, што «гульня каманды не выклікае захаплення» – праз паўгода Галаваты скажа нешта вельмі падобнае пра футбол.

Што ж, без Гусава «Шахцёр» і ў фінале плэй-оф быў усяго раз, у 2020-м. Здавалася б, у 2020-х склалася «футбольная» сітуацыя: «Шахцёр» аказаўся ў топе заможных клубаў ЧБ, а паводле інфармацыі «Трыбуны» з хакейных колаў, у камандзе дагэтуль кладуць гульцам і трэнерам буйныя па мерках ЧБ заробкі праз прэміяльныя. Галаваты жыва цікавіўся клубам – не толькі быў бачны на трыбунах, але і, па сведчаннях гульцоў, рэгулярна заходзіў у распранальню. І так, у хакеі ў «гарнякоў» таксама пайшоў масавы завоз замежнікаў – у цяперашнім сезоне ў складзе засвяціліся 11 расіян. А вынік – толькі бронзы ў чатырох апошніх сезонах.

У пачатку 2022-га «Шахцёр» звольніў Юрыя Файкова. У заяве клуба было сказана, што чацвёртае бягучае месца ў «рэгулярцы» – гэта «не ўзровень для каманды, дзе задачай зʼяўляецца дасягненне максімальнага выніку», а «змест гульні каманды не дазваляла верыць у дасягненне задачы». Зменшчыкам стаў былы асістэнт Файкова – рэжымнік, гулец каманды Лукашэнкі Яраслаў Чупрыс. З ім каманда засталася на чацвёртым месцы, у плэй-оф вынесла 4-0 тады не вельмі моцны «Віцебск», але ў паўфінале была спыненая «Металургам» (3-4).

У двух наступных сезонах «Шахцёр» выйграваў «рэгулярку» – але абодва разы правальваўся ў плэй-оф: у 2023-м выйграў 4-2 серыю ў «Дынама-Маладзечна» з 10-га месца табліцы, але прайграў 1-4 «Металургу » з 5-га, у 2024-м разбіў 4-0 восьмы «Хімік», але прайграў 2-4 сёмаму «Брэсту». Год таму карыстальнік з нікам Іван Галаваты ў Telegram-канале «Шахцёра» пагражаў перастаць падтрымліваць хакей, але ўдзел Галаватага і вялікія заробкі засталіся – дарэмна.

Таксама можна згадаць, што «Беларуськалій» выкінуў як мінімум 92 мільёны долараў (а ў рэальнасці напэўна больш) на «Дынама», якое выпаўзае ў плэй-оф КХЛ, і на гэтым дасягненні клуба заканчваюцца.

Ёсць у «Беларуськалія» больш-менш паспяховы валейбол – «Шахцёр» застаецца нязменным чэмпіёнам Беларусі з 2017-га, а ў цяперашнім сезоне не так дрэнна паспрабаваў сябе ў расійскім Д1: стаў восьмым у «рэгулярцы», але ў плэй-оф адразу прайграў дзявятаму «Енісею» (1:3, 1:3) – далей чакае барацьба за 9-12-е месцы. Зрэшты, хоць валейбольны Салігорск і жыве на грошы «Беларуськалія», старшынюе ў радзе дырэктараў клуба Валерый Старцаў – кіраўнік ААТ «Трэст Шахтаспецбуд», выдзеленага з «Беларуськалія» прадпрыемства па пракладцы шахт.

Магчыма, такое дэлегаванне ад Галаватага дапамагае клубу – а, магчыма, у валейболе проста лягчэй (танней) дамагчыся адноснага поспеху. А вось пазаўзець за каманду салігорцам было не так лёгка – хатнія матчы расійскай лігі праводзіліся ў Мінску.

Бярэцца Галаваты і за баскетбол – створаны «Шахцёр» у фармаце 3х3, а кіраўнік «Беларуськалія» ужо ў 2024-м збіраецца заявіць каманду і ў ЧБ з перспектывай «выхаду на турніры Расійскай Федэрацыі, у тым ліку Адзіную лігу ВТБ». Вось толькі там таксама трэба ўкласціся – нават калі прайграваць усім, як цяпер «Мінск».

Якога выхлапу чакаць ад новых мільённых выдаткаў дзяржпрадпрыемства на спорт?

Виталий Тимошевич
Да лучше за деньги Белкалия строить всякие Борисов арены,реконструировать Стадион "Динамо" Минск,которые отношение к Солигорску отношения не и солигорчанам не имеют👍😂
Адказаць
0
sslazio87
типичный лукашист,чего вы хотели,совдеповская бездарь
Адказаць
-1

Іншыя пасты карыстальніка

«Неман» снова с Кубком – дома разнесли жодинцев: их БелАЗ развалился на ходу, на Молоша было больно смотреть
Сёння, 21:07
Веремеенко и Левченко почти 20 лет были супертопами баскетбола Беларуси – узнали у эксперта, кто все-таки круче и почему
Сёння, 20:30
Шуманский впервые забил в России – команде Гончаренко, которой бороться за место в Д1 (возможно, с бывшими тренера)
Сёння, 19:31
Еще недавно непутевый форвард сборной Беларуси собирал комплименты в Д2 России, а теперь сидит в запасе. Как так?!
Сёння, 11:00
1
День Ковалевича наступил раньше финала Кубка – так «Ислочь» вернулась к победам, а «Динамо» Брест на второе место
Учора, 22:40
1
Год таму экс-форвард зборнай Беларусі ў 30 знік з хакея – верыць, што вернецца, але пакуль нічога не атрымліваецца
Учора, 05:00
2
Шерстнев – очередной «совместитель» во главе АБФФ: другие собирали по несколько постов, один договорился на «обмен» из-за ЕС
22 траўня, 20:00
Лидер ЧБ дал более 150 тысяч долларов на лечение мальчика из Постав – вот что с ним произошло
22 траўня, 15:00
1
Да мацернай прамовы Молаш не казаў пра тугу босу «Тарпеда-БелАЗ», але той не крыўдуе – і каманда не так сумуе, як здавалася па спічы
22 траўня, 06:00
Подкидка и удар с лета – культовые штрафные от Белькевича и Концевого невозможно забыть. Вот что это было
21 траўня, 18:30
Засунуць Клімовіча ў «Дынама» без згоды трэнераў хацеў не Кавальчук – затое ён прыдумаў грашовыя санкцыі
21 траўня, 15:00
1
Ох, как же получает самый молодой беларусский тренер за рубежом – и, если честно, по делу
21 траўня, 12:00
3
«Сухой лист» украинца, замена вратаря в 1-м тайме, собака на поле. Как финалисты Кубка досрочно сыграли тур
20 траўня, 22:09
Кого дала футболу академия Зайцева: гол-фантом БАТЭ, много юниоров для сборных (даже из Д6 Польши), контракты в России
20 траўня, 15:00
В командах путинской армии играет больше десятка беларусов – полсборной «пляжников», люди, сменившие паспорт, и не только
20 траўня, 12:00
Помните африканца, которого то брали в «МЛ», то выгоняли, то снова брали? Вот как он начал сезон (с приключениями)
20 траўня, 06:48
«Арыс» нават думаў пра Ганчарэнку, але абраў Радзькова, які зімой адмовіў пары клубаў
19 траўня, 14:03
1
Немощь «Динамо» Брест в атаке исчезла после одной перестановки: пока Лаптев молчит, решать помогает другой
19 траўня, 06:52
1
Вратарь БАТЭ помог «МЛ» сохранить отрыв. После в Витебске запустили салют под песню чемпионов
18 траўня, 23:34
2
Помните нелепые «драфты» в КХЛ? До «Динамо» Минск доехал всего один иностранец, и в беларусов попадали не всегда
18 траўня, 17:00
2
Усе пасты