Tribuna/Хакей/Блогі/Расійскі брамік-танцор са Жлобіна паказаў на лёдзе вайну. У якасці зброі – клюшка і пастка

Расійскі брамік-танцор са Жлобіна паказаў на лёдзе вайну. У якасці зброі – клюшка і пастка

Шоу, якое мы заслужылі.

Аўтар — Sam_Na_Sam
22 лютага, 13:59
Расійскі брамік-танцор са Жлобіна паказаў на лёдзе вайну. У якасці зброі – клюшка і пастка

Брамнік жлобінскага «Металурга» Сяргей Бальшакоў часцяком цешыць заўзятараў сваімі танцамі. Але раней творчыя нумары расіяніна выглядалі бяскрыўдна і нават пацешна. Цяпер жа здаецца, што фантазія хакеіста зайшла надта далёка. Пасля пераможнай гульні супраць «Лакаматыва» Бальшакоў выехаў на лёд і паказаў пад музыку перастрэлку, выкінуўшы пастку, як быццам гэта граната. «Страляў» жа брамнік з клюшкі. Выглядала гэта вельмі дзіўна. А клубная прэс-служба назвала нумар Бальшак-Counter-Strike-шоу.

Магчыма, Бальшакоў не падумаў, што паказваць такія нумары ў краіне, якая з'яўляецца саўдзельніцай Расіі ў нападзе на Украіну, мякка кажучы, недарэчна.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты