Tribuna/Хакей/Блогі/У хакеі паў рэкорд брамніка-беларуса па колькасці адбітых шайб: трымаўся амаль 10 гадоў, аўтар завяршыў карʼеру і зʼехаў у ЗША

У хакеі паў рэкорд брамніка-беларуса па колькасці адбітых шайб: трымаўся амаль 10 гадоў, аўтар завяршыў карʼеру і зʼехаў у ЗША

Вы мусіце помніць калі не гэтага хлопца, то хаця б яго жонку.

Аўтар — Pam-pam
23 сакавіка, 12:00
У хакеі паў рэкорд брамніка-беларуса па колькасці адбітых шайб: трымаўся амаль 10 гадоў, аўтар завяршыў карʼеру і зʼехаў у ЗША

У мінулыя выходныя ў чацвёртым матчы серыі другога раўнда плэй-оф Усерасійскай хакейнай лігі «СКА-Нява» прымала дома тульскі АКМ.

Асноўны час матчу скончыўся з лікам 0:0, і супернікам спатрэбілася ажно пяць авертаймаў, каб выявіць пераможцу, якім аказаўся АКМ. Чысты час зацятай сустрэчы склаў ажно 158 хвілін і 11 секунд – даўжэй у ВХЛ гулялі толькі пецярбургскія «СКА-Нява» і «Дынама» ў красавіку 2018 года. Тады агульны час гульні склаў 163 хвіліны і 36 секунд.

Нягледзячы на няўдачу, гэты матч стане асаблівым для галкіпера піцерскага клуба Арцемія Пляшкова, які адбіў 124 кідкі, абнавіўшы сусветны рэкорд дарослых прафесiйных лiг па колькасці сэйваў за адну гульню.

Пляшкоў забраў рэкорд у беларускага брамнiка Аляксандра Барадулі, які ў складзе мінскага «Юнацтва» пацягнуў 107 кідкоў у матчы Экстралігі супраць «Гомеля» ў сакавіку-2015. Той матч доўжыўся 165 хвілін і 11 секунд.

У больш моцных лігах такія паказнікі больш сціплыя. Рэкорд па НХЛ складае 85 сэйваў за матч і належыць брамніку «Каламбуса» Ёнасу Карпісалу, а па КХЛ рэкордам валодае Кары Рама, які зрабіў 83 выратаванні для «Ёкерыта».

Пасля свайго дасягнення 21-гадовы Пляшкоў адразу атрымаў выклік у аснову СКА на бліжэйшыя матчы, дзе складае канкурэнцыю 19-гадоваму беларусу Паўлу Майсевічу за права быць другім нумарам. У другім раўндзе плэй-оф СКА гуляе супраць «Аўтамабіліста» і атрымаў дзве паразы на сваёй пляцоўцы ў стартавых матчах, але ні Пляшкоў, ні Майсевіч на лёд не выходзілі.

Барадуля, які даўно скончыў кар'еру хакеіста, лаканічна адрэагаваў на тое, што ў яго забралі рэкорд – зрабіў рэпост з ёмістым «Ёпрст».

Былы рэкардсмен ужо некалькі гадоў як жыве ў Штатах, дзе разам з жонкай, мадэллю Дашай Март, развівае кветкавы бізнес.

Барадуля часта выступае ў ролі кур'ера і мадэллю для інстаграм сваёй крамы.

А вось у сваім акаўнце былы спартсмен перастаў дзяліцца прыватным жыццём – апошні такі пост быў зроблены 1 лістапада 2023 года, дзе ён з жонкай падрыхтаваліся да Хэлоўіна.

Стрыманасць Барадулі з лёгкасцю кампенсуе Март – яе акаунт абнаўляецца рэгулярна. Тут і рэклама брэндаў.

І ўражлівыя відэа з трэнінгаў.

І, вядома, прасоўванне бізнеса.

Толькі вось фатаграфіямі з мужам Март не дзеліцца. Але ёсць упэўненасць, што падпісчыкам, якiх 2,6 мiльёна, гэта і не трэба.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты