Усе навіны

«Прэсбол» пра блакіроўку сайта: «Разлічваем, што зваротная сувязь застанецца – нам вельмі часта тэлефануюць, дасылаюць лісты»

20 чэрвеня, 11:08
2

«Прэсбол» у сваім новым выпуску адрэагаваў на блакіроўку свайго сайта.

«Незалежна ад таго, што праца сайта часова прыпыненая, застаецца магчымасць сэканоміць [на падпісцы]. Трэба проста патэлефанаваць па любым з тэлефонаў, указаных на апошняй старонцы, з 9.00 да 16.00 і атрымаць нумар замовы для аплаты праз АРІП.

Мы заўсёды імкнёмся быць даступнымі і разлічваем на тое, што застанецца ў сіле і зваротная сувязь. У «Прэсбол» вельмі часта тэлефануюць, дасылаюць лісты. Ад усёй душы заўсёды ідзём на кантакт.

Вы патрэбны нам, а мы патрэбны вам», – адзначае выданне.