Усе навіны

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Макаранка: «Пенсія 1000 рублёў. Мог атрымліваць больш, калі б у Расіі прапісаўся. Але мая Радзіма ў Беларусі»

12 кастрычніка, 17:33

Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка расказаў пра жыццё на пенсіі.

– Якая ў вас зараз пенсія?

– Тысяча рублёў. Яшчэ столькі ж даплачваюць як алімпійскаму чэмпіёну. Хапае...

Хаця мог бы яшчэ больш атрымліваць – калі б у Расiі прапісаўся. Мне вучань прапанаваў. Кажа, там алімпійскія чэмпіёны вельмі добрае сябе адчуваюць, пенсія – каля двух тысяч дoлaраў.

Ведаю, што некаторыя нашы так і зрабілі – пераехалі і атрымліваюць грошы там. Хаця можна і не пераязджаць, проста прапісацца.

– Варыянт?

– Не, мая Радзіма тут. Цяпер вось думаю, як аднавіць працу нашага Клуба алімпійскіх чэмпіёнаў. Тым больш сягоння Сусветны звяз алімпійцаў бярэ шырэй – аб'ядноўвае не толькі чэмпіёнаў і прызёраў, але і ўсіх алімпійцаў з іх трэнерамі. Так што шукаем сродкі і разуменне.

Калі атрымаецца, зробім жыццё людзей крыху лепш, напоўнім новымі фарбамі. Ды і падрастаючаму пакаленню карысць будзе – мы ж раней шмат асветніцкіх мерапрыемстваў праводзілі, – сказаў Макаранка.