Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/О духе времени/Прапагандыст ад белспорту ўпадабаў фэйк з Расіі – напiсаў, што беларусаў на Алімпіядзе заменяць геі і лесбіянкі, і прапанаваў іх «вырабляць»

Прапагандыст ад белспорту ўпадабаў фэйк з Расіі – напiсаў, што беларусаў на Алімпіядзе заменяць геі і лесбіянкі, і прапанаваў іх «вырабляць»

«Ужык – і зноў мужык».

Аўтар — bytribuna com
7 снежня 2022, 16:06
Прапагандыст ад белспорту ўпадабаў фэйк з Расіі – напiсаў, што беларусаў на Алімпіядзе заменяць геі і лесбіянкі, і прапанаваў іх «вырабляць»

Ужо некалькі дзён у расійскім інтэрнэце распаўсюджваецца «сенсацыйная» заява кіраўніка Міжнароднага алімпійскана камітэту (МАК) Томаса Баха: нібыта 5 снежня функцыянер сказаў, што ў будучыні не менш за 10% складу ў камандзе кожнай краіны на Алімпійскіх гульнях павінны будуць складаць прадстаўнікі ЛГБТ. Гэтую навіну расцягнулі многія СМІ рознага ўзроўню – большасць з іх пісалі, што словы Баха нібыта перадала аўтарытэтная крыніца, міжнародны тэлеканал Euronews. Але, зразумела, на сайце выдання такіх слоў няма.

Няма нічога падобнага і на сайце Insidethegames – партала, які спецыялізуецца менавіта на асвятленні дзейнасці МАК і міжнародных федэрацый. Адзіная навіна аб камітэце за апошнія дні нагадвае, што Бах працягвае падтрымліваць міжнародны бан ад МАК у адказ на вайну, якую з 24 лютага працягвае Расеі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, і, больш за тое, пазіцыя функцыянера ўзмацнілася па жорсткасцi пасля чутак аб тым, што ён спрабуе забяспечыць хаця б некаторую прысутнасць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі на Гульнях-2024. Ды і астатнія босы «камітэтчыкаў» сваё меркаванне не змяніла.

Што тычыцца фэйку пра «ЛГБТ-квоту», СМІ, якія разабралiся ў сітуацыі, паведамляюць, што запусцілі дэзінфармацыю ў расійскім сегменце Telegram, і звязваюць яе з'яўленне з увядзеннем у Расіі закона пра забарону прапаганды нетрадыцыйных адносін (ён складзены так неканкрэтна, што суды, калі ім будзе зручна, могуць караць за любую публічную згадку існавання каго-небудзь, акрамя гетэрасексуалаў, – нават за прывядзенне факта аб тым, што кампазітар Пётр Чайкоўскі быў геем, а паэтка Марына Цвятаева бісексуальнай, напрыклад). Аднак ні адсутнасць англамоўных крыніц «цытаты» Баха, ні ў цэлым абсурднасць падобнага ліміту сярод спартсменаў не перашкодзілі супрацоўнікам дзяржСМІ суседскай краіны атрымаць каментары з нагоды «выказванні» нават у парламенце – у інтэрв'ю найбуйнейшаму прапагандысцкаму рэсурсу RT дэпутат Барыс Пайкін нават паспеў заявіць пра прыцясненне мусульманскiх краін (пазней рэсурс выдаліў каментар са свайго сайта).

Ну а беларускія прапагандысты паказалі, што ад расiйскіх адставаць не збіраюцца. Тэму падхапіў супрацоўнік газеты адміністрацыі Лукашэнкі – суаўтар байкі пра «плот Драгуна» Сяргей Канашыц. Ён змяшаў праўдзівую навіну пра падаўжэнне адхілення Беларусі і Расіі і хлусню наконт ЛГБТ – і скляпаў матэрыял з вось такім сцвярджэннем, якое вынесена ў загаловак (так, у дзяржСМІ робяць поспехі ў скажэнні кантэксту нават фэйкавых паведамленняў).

У самім тэксце Канашыц не саромеўся ў выразах – на падставе «цытаты» заявіў, што ў МАК, «падобна, дах безнадзейна пацёк, спрэс з'ехала зязюля», у камітэце нібы пануе «суцэльная і непрыкрытая паталагічная ілжывасць», а ў выканкаме, якi падоўжыў бан Беларусі, нібыта «жартавалі і смяяліся, запіваючы амараў элітным «Шато Лафіт». Само рашэнне пра працяг антываеннага бана ў чытанні прапагандыста ператварылася ў «чарговы цынічны набор шызафрэнічнай бязглуздзіцы».

Асоба бурную рэакцыю Канашыца выклікала непасрэдна фэйкавая фраза – запэўніўшы чытачоў, што Бах (які, нагадаем, такога наогул не казаў) «на поўным сур'ёзе заявіў» абавязковасць наяўнасці прадстаўнікоў ЛГБТ, прапагандыст выдаў наступнае: «Калі такіх няма – трэба змудраваць і адшукаць. Або ўласнаручна і ўрачыста вырабіць. Ну а што? Як там у прымаўцы? Адзін раз - не ####### [абразлівае найменне гея], ужык – і зноў мужык. Яны там усе, далібог, звар'яцелі». Зрэшты, нічога новага – лінія аддзялення геяў ад нейкіх «нармальных» для сістэмы людзей у рэжыму практыкуецца даўно, ды і ў белспорце сітуацыя дрымучая.

У канцы тэксту Канашыц у чарговы раз запытаў, чаму ж МАК адхіляе белспорт, калі заяўляе пра свой палітычны нейтралітэт – адносіць да гэтай сферы бамбёжкі ўкраінскіх электрастанцый у спробах прымусіць цэлую краіну змерзнуць з'яўляецца яшчэ адной пастаяннай звычкай прапаганды. Хоць каб зразумець, які першы крок патрэбен для перспектывы адмены бана, дастаткова пачуць кароткую заяву члена МАК, кіраўніка Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі Себасцьяна Коу: «Усё даволі проста: прэч з Украіны».

Іншыя пасты блога

Усе пасты