Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Расстрэл вайскоўца пасля слоў «Слава Украіне» скалыхнуў свет – у белспорце ўбачылі ў гэтым крыж на допусках атлетаў і ўразіліся мужнасцю забітага

Расстрэл вайскоўца пасля слоў «Слава Украіне» скалыхнуў свет – у белспорце ўбачылі ў гэтым крыж на допусках атлетаў і ўразіліся мужнасцю забітага

Пра тое, што адбылося, аўдыторыі расказваюць мноства ўкраінскіх спартсменаў – ад наўнэймаў да легенд.

Аўтар — bytribuna com
8 сакавіка 2023, 07:59
Расстрэл вайскоўца пасля слоў «Слава Украіне» скалыхнуў свет – у белспорце ўбачылі ў гэтым крыж на допусках атлетаў і ўразіліся мужнасцю забітага

6 сакавіка ў сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якiм члены расiйскай акупацыйнай армii забіваюць бяззбройнага чалавека ў форме ЗСУ пасля таго, як ён упэўнена кажа «Слава Украіне!». Тое, што адбылося, атрымала вялікi розгалас ва ўсім свеце, а хэштэг #SlavaUkraini хутка стаў лідэрам трэндаў Twitter.

«Хачу, каб мы ўсе разам, у адзінстве, адказалі на ягоныя словы: «Герою слава! Героям слава! Украіне слава!». І мы знойдзем забойцаў», – так на трагедыю адрэагаваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На дадзены момант існуе некалькі версій, як клічуць расстралянага. Па інфармацыі камандавання 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага, гэта іх вайсковец Цімафей Шадура. Ён лічыцца зніклым без вестак з 3 лютага 2023 года пасля баёў на поўнач ад Бахмута.

Аднак журналіст Юрый Бутусаў сцвярджае, што загінуў баец 119 брыгады тэрытарыяльнай абароны Аляксандр Марцыеўскі. Гэтак жа сцвярджаюць яго калегi i маці. Але Бутусаў падкрэсліў, што трэба чакаць афіцыйнага пацверджання.

Гэтае забойства зачапiла i прадстаўнiкоў белспорту. Найбольш разгорнута адрэагавала баскетбалістка Кацярына Сныціна.

«Нi пра які допуск спартсменаў з краін-агрэсараў не можа быць гаворкi. Пры чым тут алімпійцы? Пры тым, што ў іх ёсць голас, а яны маўчаць. Улады крычаць на кожным куце, калі гэтыя спартсмены-алімпійцы заваёўваюць медалі. Тады чаму спартсмены маўчаць, калі бачаць, што робяць улады? Забіў ці паслаў забіваць – гэта дрэнна! Тут моцна ў палітыцы разбірацца не трэба. Трэба толькі ўмець разбірацца ў самім сабе: ці возьмеш адказнасць, нават ведаючы пра наступствы. У вас жа голас з'яўляецца толькі тады, калі вам перакрываюць выхад на Алімпіяду і вас гэта «робіць толькі мацнейшымi».

Слабанервовым раю не глядзець відэа [забойства], таму што я ўжо 30 хвілін не магу ўстаць з лаўкі, гук і карцінка перад вачыма», – напісала Сныціна на сваёй старонцы ў Instagram.

Падзялiлiся словамi Кацярыны яе былая калега па баскетбольнай зборнай Алена Леўчанка, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, самбіст Сцяпан Папоў. Папоў да таго ж напiсаў, што «свету час спынiць Расiю».

Гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў заклікаў сваіх падпісчыкаў надаць гісторыі агалоску i таксама выступiў жортска супраць вяртяння расiян ў сусветны спорт.

Беларускі гімнаст, артыст труппы Du Soleil Сямён Букін прызнаўся, што захапляецца гераізмам і мужнасцю ўкраінскага народа.

Нападаючы «Макабі» Петах-Тыква Ілля Шкурын i баец Iван Ганiн проста запосцiлi кантэнт пра забойства.

Чакана шырокай аказалася рэакцыя ўкраінскага спорту.

Гулец футбольнай зборнай Украiны Руслан Маліноўскі.

Яго калегi Георгій Судакоў і Віктар Цыганкоў.

Таксама вядомыя футбалiсты Андрэй Пятаў і Арцём Доўбік.

Баскетбалiст Аляксей Лень і футбольнае «Дынама» Кіеў.

Гулец «Арсенала» Аляксандр Зінчанка і баксёр-чэмпiён Аляксандр Усік.

Футбалiст «Брэнтфарда» з АПЛ Ягор Ярмалюк і жонка Зiнчанкi Улада.

Футбалiсты зборнай Украiны Аляксандр Тымчык і Сяргей Крыўцоў.

Iх калегi Аляксандр Зубкоў і Тарас Сцепаненка.

Гулец «Чэлсi» Міхаіл Мудрык.

Шорт-трэкавiк Алег Гандзей і легенда футбола Андрэй Шаўчэнка.

Прызёрка АГ-2020 дзюдаiстка Дар'я Бiладзiд і шматразовая медалiстка АГ фехтавальшчыца Вольга Харлан.

Бiятланiсты Дзмітрый Пiдручны і Арцём Прыма.

I шмат iншых, за якiмi застаецца паўтарыць: Слава Украiне!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты