Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Фанат БАТЭ праз даўгі з’ехаў у ЗША і адтуль расказвае, як добра жыць пры рэжыме Лукашэнкі – прапагандзе падабаецца

Фанат БАТЭ праз даўгі з’ехаў у ЗША і адтуль расказвае, як добра жыць пры рэжыме Лукашэнкі – прапагандзе падабаецца

Хацеў парадаваць Сабаленку ЧЗ-сцягам, замаўляў саўковы гімн ля Белага дому.

Аўтар — bytribuna com
13 красавіка 2023, 19:00
9
Фанат БАТЭ праз даўгі з’ехаў у ЗША і адтуль расказвае, як добра жыць пры рэжыме Лукашэнкі – прапагандзе падабаецца

Барысавец Дзмітрый Касарэўскі нядаўна здзейсніў учынак, які ўсцешыў прапагандыстаў Лукашэнкі. Беларус пасля ўмоўнага арышту Дональда Трампа апынуўся на пратэстах ля Белага дома ў Вашынгтоне (экс-лідару ЗША прад'явілі абвінавачанне па 33 пунктах, звязаных з махлярствам у бізнесе). Каля рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША Дзмітрыя ніхто не збіваў і не затрымліваў, як гэта практыкуецца ў Беларусі пры любых спробах праявіць нязгоду з дзеяннем тых, хто знаходзіцца ва ўладзе. Касарэўскі нават заплаціў мясцоваму дыджэю, каб той уключыў дзяржаўны гімн РБ перад Белым домам. Відэа хутка разышлося сярод фанатаў Лукашэнкі.

Гэта не адзіная праява любові Касарэўскага да лукашэнкаўскай сімволікі. У верасні 2022-га Дзмітрый прыйшоў на паўфінальны матч US Open, у якім Арына Сабаленка саступіла Ізе Швёнтэк. На арэне мужчына разгарнуў чырвона-зялёны сцяг і пачаў з ім фатаграфавацца.

«Вельмі хацелася, каб Арына ўбачыла сцяг у важны момант матча, ёй было б прыемна, гэта добрая матывацыя. А яшчэ я вельмі хацеў, каб беларускі сцяг, нягледзячы на забарону афіцыйнай сімволікі нашай краіны на матчах, паказалі па тэлебачанні ўсяго свету. Каб ведалі, што мы - беларусы - усё роўна тут ёсць», - распавёў Касарэўскі аднаму з прапагандысцкіх СМІ.

Па словах Дзмітрыя, пасля таго, як ён разгарнуў на трыбунах сцяг, да яго падышлі ахоўнікі і забралі сімволіку. У адваротным выпадку мужчыну абяцалі не даставіць на Акрэсціна і не катаваць, а проста вывесці са стадыёна.

«Мяне гэта вельмі засмуціла, бо заўсёды кажуць: «Спорт па-за палітыкай», але часы, відаць, сягоння іншыя», – заявіў Касарэўскі, які здолеў пасля матчу сфатаграфавацца з Сабаленкай.

Пра мужчыну вядома не так шмат. Ён з дзяцінства заўзее за БАТЭ. Упершыню трапіў на «Гарадскі» ў 2005-м у 13 гадоў. Касарэўскі не прапускаў дамашніх матчаў каманды, часам наведваў і выязныя. Пазней малады чалавек далучыўся да фанатаў БАТЭ.

«Былі фанацкія рухі, бойкі, вандраванні ў розныя канцы краіны на футбол, начныя электрычкі, мора прыгод...» – дзяліўся Касарэўскі.

У дзень смерці Анатоля Капскага ён напісаў пост у Instagram пра тое, што быў крыху знаёмы з босам БАТЭ і ў апошні раз бачыў менеджара за тыдзень да таго, як ён памёр, - на матчы ў Барысаве з «Дняпром». Да таго мужчына выклаў сумеснае фота ў мінскім аэрапорце з Капскім і Віктарам Ганчарэнкам.

Таксама ў пасце знайшлося месца для здымка з футбольнага манежа з Капскім і алімпійскім чэмпіёнам у фрыстайле Аляксеем Грышыным.

У 2018-м Касарэўскі ездзіў у Расію, дзе актыўна хадзіў на матчы чэмпіянату свету па футболе. На турніры беларус заўзеў за мясцовую зборную. Дзмітрый выправіўся ў Сочы на чвэрцьфінальны матч супраць Харватыі і засмуціўся паразе расіян па пенальці, бо жадаў ім чэмпіёнства на хатнім Мундыяле. На трыбунах Касарэўскі падтрымліваў расійскую каманду з трыкалорамі і ў руках, і на твары.

За пяць гадоў да расійскага ЧС Касарэўскі адкрыў у Беларусі ўласны турыстычны бізнес. З пачаткам пандэміі каранавіруса ў прадпрымальніка ўзніклі праблемы, яго кампанія спыніла працу. У Касарэўскага ўтварыліся сур'ёзныя даўгі - кліенты, якія загадзя аплацілі туры, адмовіліся ад падарожжа і запатрабавалі вярнуць грошы. Каб раздаць пазыкі, будучая зорка прапагандысцкіх эфіраў прыняла рашэнне ехаць у ЗША, каб там заняцца арганізацыяй турыстычных экспедыцый.

За акіянам Касарэўскі расхвальвае Беларусь. Пры рэжыме Лукашэнкі, на яго думку, на вуліцах - чысціня, плюс паспяхова працуе малы бізнес. А вось у ЗША ўвагу на сябе звяртаюць мінусы: устойлівы рост, па версіі Касарэўскага, забяспечваецца выключна дзякуючы матываванай працоўнай сіле з ліку імігрантаў, а таксама дзякуючы станку, які друкуе долары.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты