Усе навіны

Барчыха Цярэня пра міжнародны бан: «Было вельмі сумна, але ад магчымасці працаваць з расiянкамі палепшыўся настрой»

16 снежня 2022, 17:43

Прадстаўніца жаночай зборнай Беларусі па барацьбе Ксенія Цярэня падзялілася меркаваннем аб адхіленні ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер вы пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у афіцыйных міжнародных стартах. Як гэта ўплывае на настрой?

– Прызнацца, спачатку, калі было агучана гэтае рашэнне МАК і міжнароднай федэрацыі, было вельмі сумна. Аднак з часам настрой палепшыўся, бо з'явілася магчымасць папрацаваць на сумесных зборах з расіянкамі ў Стайках і пазмагацца з імі на розных спаборніцтвах. Тая ж Ліга Паддубнага – старт вельмі добрага ўзроўню.

Саперніцтва з прадстаўніцамі суседняй краіны станоўча адбілася на росце майго спартыўнага майстэрства. Акрамя таго, яны паказалі сябе з добрага боку ў зносінах.

Вельмі спадзяюся, што сітуацыя зменіцца, усё наладзіцца і мы зможам выязджаць на турніры з вялікім прадстаўніцтвам краін, – сказала Цярэня.