Усе навіны

Карэлін пра сумесныя з Беларуссю спаборніцтвы: «На дыване супернікі, у жыцці – сябры. Маем усё, каб прад'явіць гэтаму адзіна магчымае пацверджанне»

26 снежня 2022, 09:29

Трохразовы алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе расіянін Аляксандр Карэлін падзяліўся меркаваннем аб сумесных з Беларуссю спаборніцтвах.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Як у нас, барцоў, кажуць: на дыване супернікі, у жыцці – сябры. І Беларусь з Расіяй маюць усе магчымасці да таго, каб прад'явіць гэтаму адзіна магчымае пацвярджэнне. Гэта ўзаемазацікаўленасць, дакладныя правілы. І, вядома, не саромецца паказваць гэта ўсяму астатняму свету», – сказаў Карэлін.