Усе навіны

Селімаў пра міжнародны бан: «Беларускіх суддзяў запрасілі на семінар да АГ-2024. Можа, гэта невялікае пацяпленне»

17 студзеня 2023, 11:09

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў пракаментаваў санкцыі ў бок беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад шэрага міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– З міжнароднымі стартамі, на жаль, пакуль мы пад пытаннем. Але ёсць, скажам, невялікая такая прыемная навіна: нашую ўсю, скажам так, судзейскую арганізацыю запрасілі на міжнародны семінар, які адбудзецца 19-21 дня ў Турцыі. Гэта падрыхтоўка суддзяў да будучых Алімпійскіх гульняў у Парыжы. І калі раней мы былі адхілены ад гэтага, сёння мы бяром удзел. Можа, гэта і з'яўляецца невялікім пацяпленнем у нашых адносінах з міжнароднай федэрацыяй.

Падрыхтоўка ідзе ў тым жа рэжыме, у якім ішла папярэднія гады. Мы ні ў якім разе не адыходзім ад курса падрыхтоўкі, мы таксама накіраваны на Чэмпіянат Еўропы і на Чэмпіянат свету. Або на альтэрнатыўныя старты, якія мы будзем праводзіць з расійскай зборнай, – сказаў Селімаў.