Усе навіны

Кіраўнік федэрацыі барацьбы Сялімаў: «Мы чакаем паслаблення санкцый, таму што губляе спорт у цэлым»

18 студзеня 2023, 08:30

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Сялімаў пракаментаваў санкцыі ў бок беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад шэрага міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Увесь час вядзецца камунікаванне, увесь час вядзецца перапіска з Міжнароднай федэрацыяй барацьбы. Ведаеце, абнадзейвае тое, што сёння нас запрасілі, нашых суддзяў запрасілі на міжнародны семінар у Стамбул, які адбудзецца 19-21 студзеня, прызначаны, скажам так, да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Вось і таму мы чакаем нейкіх паслабленняў гэтых санкцый, таму што, як вы правільна заўважылі, што насамрэч губляе спорт у цэлым. На жаль, сёння спорт настолькі палітызаваны, што функцыянеры, якія сядзяць на самым апошнім узроўні, у самую апошнюю чаргу думаюць пра гэтыя праблемы, – сказаў Сялімаў.