Усе навіны

Сялімаў пра магчымы допуск беларусаў у нейтральным статусе: «Гэта недакрок. Кожны спартовец ганарыцца тым, што з'яўляецца часткай сваёй Радзімы»

30 сакавіка 2023, 14:39

Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Сялімаў падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы ў нейтральным статусе.

Нагадаем, што МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям вярнуць у нейтральным статусе расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія не падтрымлівалі вайну ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Калі б спартоўцы, вярнуўшыся на міжнародныя спаборніцтвы, на цырымоніі ўзнагароджання выходзілі са сваім сцягам, а ў іх гонар гучаў нацыянальны гімн, – так. Тое, што прапанавана цяпер, – гэта недакрок. Кожны спартовец ганарыцца тым, што з'яўляецца часткай сваёй Радзімы. А спартовыя арэны – гэта тое месца, ад якога палітыка і войны павінны заставацца ўбаку», – сказаў Сялімаў.