Усе навіны

Старшыня UWW Джулфалакян: «Шмат людзей у розных краінах пакутуюць і паміраюць. Хто-небудзь можа ўзгадаць выпадак, калі ўсе спартоўцы краіны былі дыскваліфікаваныя з-за вайны?»

26 красавіка 2023, 11:58

Старшыня камісіі спартсменаў Аб'яднанага свету барацьбы (UWW) армянін Арсен Джулфалакян выказаўся пра нядопуск спартсменаў з Беларусі і Расіі да міжнародных спаборніцтваў.

«Я ніколі не выкарыстоўваў сваё становішча на розных міжнародных спартыўных канферэнцыях ці сустрэчах, каб заклікаць да поўнага адхілення азербайджанскіх спартоўцаў.

На жаль, занадта шмат людзей пакутуюць і паміраюць, так было ці да гэтага часу адбываецца ў некаторых краінах, такіх як Ірак, Югаславія, Лівія, Сірыя, Емен, Ліван, Афганістан і многіх іншых.

Хто-небудзь можа ўспомніць выпадак, калі ўсе спартоўцы краіны былі дыскваліфікаваныя з-за ўзброенага канфлікту ці войны?» – сказаў Джулфалакян.

Нагадаем, учора, 25 красавіка, парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) правяла слуханні па пытанні ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі на міжнародных спаборніцтвах.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, якой рушыла ўслед большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абʼявіў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі. ці Расіі.