Усе навіны

43-гадовы беларус Кікінёў стаў сярэбраным прызёрам адкрытага чэмпаната ЗША па грэка-рымскай барацьбе

28 красавіка 2023, 10:22

У Лас-Вегасе прайшоў адкрыты чэмпіянат ЗША па грэка-рымскай барацьбе. Сярэбраны медаль турніру заваяваў беларус Аляксандр Кікінёў. 43-гадовы барэц у фінале саступіў сярэбранаму прызёру Панамерыканскіх гульняў-2019 Камалю Бэю.

Адзначым, што Кікінёў некалькі гадоў таму пераехаў у ЗША і атрымаў там грамадзянства. Выхадзец з Гомельскай вобласці з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы-2010, бронзавым прызёрам чэмпіянату свету-2009, удзельнікам дзвюх Алімпійскіх гульняў у Афінах у 2004 і ў Лондане ў 2012.