Усе навіны

Падпісант за рэжым Маскевіч: «Сутнасць навучання ў школе – не вызубіць прадмет, а навучыцца знаходзіць выхады са складаных сітуацый»

25 чэрвеня, 09:03
3

Падпісант за рэжым і барэц Кірыл Мацкевіч успомніў, як вучыўся ў школе, а таксама распавёў у чым, на яго думку, заключаецца сутнасць школьнай адукацыі.

– Ты добра вучыўся ў школе?

– Сярэдне. Да восьмага класа ў звычайнай школе, потым у вучылішчы алімпійскага рэзерву. У апошні год у школе і ў першы год у вучылішчы мне, скажу шчыра, вучоба была не асоба цікавая, нягледзячы на тое што яна заўсёды давалася лёгка – за што б ні браўся. Мне падабалася матэматыка, хоць, калі сыходзіў са школы, прымудрыўся ў апошняй чвэрці атрымаць тройку, з-за гэтага гадавая адзнака скацілася да шасцёркі. Але я заўсёды паважаў настаўнікаў, умеў знаходзіць агульную мову з імі: паколькі шмат прапускаў заняткі, даводзілася адпрацоўваць. Зараз малышам раю паменш вылузвацца, пабольш усміхацца. Сутнасць навучання не ў тым, каб вызубіць нейкі прадмет, а ў тым, каб навучыцца знаходзіць выхады са складаных сітуацый, – сказаў Маскевіч.