Усе навіны

Падпісант за рэжым Маскевіч: «Сур'ёзна ўспрымаю толькі крытыку ў твар. Тыя, хто піша, – вы мяне не ведаеце»

25 чэрвеня, 11:55

Падпісант за рэжым і барэц Кірыл Маскевіч распавёў пра тое, як успрымае крытыку.

– Чытаеш каментары ў сацсетках, СМІ?

– Так. Да крытыкі класна стаўлюся, з усмешкай, прычым да любой. Сур'ёзна ўспрымаю яе толькі тады, калі чалавек падыходзіць да мяне і ў твар кажа, што думае. Тым жа, хто піша, магу сказаць: вы мяне не ведаеце, – сказаў Маскевіч.