Усе навіны

Трэнер па барацьбе Серада: «Нашы выступленні на міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе можна назваць адлігай»

26 чэрвеня, 20:17

Старшы трэнер зборнай Беларусі (U-17) па барацьбе Віктар Серада падзяліўся меркаваннем пра выступленне каманды на чэмпіянаце Еўропы.

Беларусы былі дапушчаны ў нейтральным статусе, заваявалі 8 медалёў.

– Калісьці і я выступаў у гэтым юным узросце. З таго часу і па сённяшні дзень я не ўзгадаю, каб з такога, дастаткова буйнога турніру, былі прывезены два бронзавыя медалі ў хлопчыкаў і цэлы россып узнагарод у дзяўчынак. Гэта несумненны поспех, але я думаю, што гэта не мяжа.

Тое, што мы сталі выступаць на міжнародных спаборніцтвах, можна назваць адлігай. На першынстве Еўропы мы задалі планку. І неўзабаве, спадзяюся, мы будзем выступаць ужо не пад нейтральным статутам, а паўнавартасна прадстаўляць сваю краіну, – цытуе Сераду sport5 са спасылкай на паграму «Арена».