Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па барацьбе Смаль: «Каладзінская да Алімпійскіх гульняў падыдзе на піку сваёй формы»

22 верасня, 18:44

Старшы трэнер зборнай Беларусі па барацьбе Сяргей Смаль падзяліўся меркаваннем аб выступленні Ванэсы Каладзінскай на чэмпіянаце свету.

– Ванэса праявіла характар. Наша спартсменка паказала, што нават пры недахопе барацьбітаўскай практыкі, міжнародных сутычак, яна можа канкураваць на самым высокім узроўні. Вядома, прымусіла пахвалявацца ў шматлікіх сутычках, дзесьці памылкі былі. Адбіваецца недахоп практыкі і працы на дыване. Але, думаю, да Алімпійскіх гульняў яна падыдзе на піку сваёй формы, – сказаў Смаль.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.