Усе навіны

Беларускі Мартынава і Шаўчук заваявалі медалі чэмпіянату свету па барацьбе U-23

27 кастрычніка, 14:45

У сталіцы Албаніі Тыране праходзіць чэмпіянат свету па барацьбе сярод атлетаў не старэйшых за 23 гады. Беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у нейтральным статусе.

Арына Мартынава заваявала бронзавы медаль у вагавой катэгорыі да 55 кг. Беларуска перамагла шведку Нову Бергман, амерыканку Алішу Хоук. Затым у паўфінале саступіла Нехі Шарма з Індыі. У схватцы за бронзу Мартынава адолела Зейнэп Баянаву з Казахстана.

Аліна Шаўчук у вагавой катэгорыі да 68 кг стала ўладальніцай срэбранага медаля. Па дарозе да фіналу беларуска ў 1/4 фіналу выйграла ў шведкі Ціндры Шэберг і ў паўфінальнай схватцы адолела канадку Ванэсу Кіф. Але ў паядынку за залаты медаль Шаўчук прайграла прадстаўніцы Турцыі Нязрын Бас.