Усе навіны

Алім Селімаў: «Брат мяне нямала біў»

8 лістапада, 10:04

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў узгадаў пра сваё дзяцінства.

– Мяне выхоўваў мой старэйшы брат, і да гэтага часу пры ім не магу сказаць мацернага слова. У нас розніца дзевяць гадоў.

Ёсць пэўныя тэмы, якія з ім не буду абмяркоўваць. Напрыклад, асабістыя і інтымныя моманты, адносіны з жанчынамі. Але што да выхавання, то брат са мной вельмі шмат гаарыў.

Ён мяне, калі шчыра, нямала біў, не без нагоды, вядома. Я вельмі рана страціў бацьку. Таму брат замяніў мне яго.

І праз час успамінаю гэтыя перыяды дзяцінства. Разумею, што брат вельмі шмат мне прывіваў карысных рэчаў. Так, атрымліваў ад яго люлей, але пасля ён саджаў мяне насупраць сябе і тлумачыў, чаму нельга рабіць тое і тое, і чаму за гэта атрымліваў па шыі, – сказаў Селімаў.