Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Сасуноўскі: «Дапушчаны да спаборніцтваў без гімна і сцяга. Гэта сумна»

15 лістапада, 11:56

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Віктар Сасуноўскі падзяліўся меркаваннем аб допуску да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе.

– Казаць пра падвойныя стандарты няма сэнсу. Гэта палітычныя моманты, якія не хацелася б умешваць у спорт, але яго ўмешваюць.

Мы застаемся закладнікамі гэтай сітуацыі. Цяпер дапушчаны без гімна, без сцяга. Гэта сумна. Але выступаць можам, даказваць можам. Усе ведаюць, адкуль гэты спартсмен, – сказаў Сасуноўскі.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.