Усе навіны

Алім Селімаў: «Беларусь не з'яўляецца агрэсарам. Спадзяюся, спартоўцы не будуць адказваць за рашэнні, прынятыя сваёй дзяржавай»

15 лістапада, 12:43
1

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў падзяліўся меркаваннем аб санкцыях МАК да беларускіх спартсменаў.

– Складана каментаваць рашэнне МАК. Мы бачым, што прымаюцца падвойныя стандарты. Хоць мы не з'яўляемся агрэсарамі, наўпрост не ўступаем ні ў які вайсковы канфлікт. Тое, што адбываецца сёння на Блізкім Усходзе – без каментароў.

Гэта несправядліва да нас і расiйскіх спартоўцаў. Толькі вельмі дрэнныя словы прыходзяць на розум, калі бачыш рашэнне МАК і якім чынам яно прымаецца.

Спадзяюся, што справядлівасць будзе і ўсе спартоўцы не будуць адказваць за рашэнні, прынятыя сваім урадам і сваёй дзяржавай. Спорт павінен заставацца па-за палітыкай. Спорт збліжае людзей, – сказаў Селімаў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.