Усе навіны

Алім Селімаў: «На турнір у Беларусь хацеў прыехаць адміністратар зборнай ЗША, але ёсць перашкоды, якія не можам пераадолець»

28 лістапада, 22:13
2

Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў расказаў аб перагаворах з федэрацыямі іншых краін, якія былі запрошаны на турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Вяліся перамовы з венграмі. Яны часта да нас прыязджалі на турнір на прызы Аляксандра Мядзведзя. Зразумела, што ў нас – барацьбiтаў – засталіся добрыя сувязі практычна па ўсім свеце. Мы ні ад кога не адварочваліся. Як падтрымлівалі сяброўскія адносіны, так іх і падтрымліваем.

У мяне была размова з амерыканцамі. Я стэлефаноўваўся з адміністратарам нацыянальнай зборнай ЗША. Ён выявіў жаданне прыехаць, тым больш, яны сябруюць з Аляксандрам Васільевічам. Дзіка прасіў прабачэння, але сказаў: «Алім, вы ўсё разумееце. На жаль, ёсць такія перашкоды, якія мы не можам пераадолець», – сказаў Селімаў.