Усе навіны

Беларуская барчыха Гетманава: «Пастараюся патрапіць на алімпіяду ў наступным годзе»

28 лістапада, 23:59

Беларуская барчыха Алеся Гетманава расказала пра сваю спартыўнаю форму за апошні год і пра верагоднасць траплення на алімпійскія гульні ў 2024-м годзе.

– Вядома, на менскі турнір я наладжвалася, але калі глядзець аб'ектыўна, я зараз не ў самай аптымальнай форме.

У мяне выдаўся вельмі цяжкі год, каля трох месяцаў я трымала сябе на піку формы. На турніры на прызы Аляксандра Мядзведзя я была на некаторым спадзе. Тут баролася на цярпенні, характары. У параўнанні з мінулым, гэты год адназначна цяжэйшы, паколькі нас дапусцілі да міжнародных стартаў і доўгі час трэба было трымаць сябе на піку формы.

Тым не менш, год назаву для сябе ўдалым. Дзесьці выйграла, дзесьці стала прызёрам, дзесьці прайграла, але зразумела, што я ўжо вельмі блізка да дарослых спартоўцаў.

– Ёсць яшчэ верагоднасць твайго траплення на Алімпіяду?

– Думаю, магчымасць ёсць у кожнай дзяўчынкі. Я не хачу страчваць гэты цыкл. Буду старацца рабіць усё, што можна, каб патрапіць ужо ў наступным годзе на алімпіяду, – сказала Гетманава.