Усе навіны

Ванэса Каладзінская: «Мы не можам кантраляваць усё ў гэтым жыцці. Уплываць я магу толькі на сваю форму, здароўе, нагрузкі»

27 снежня, 15:58

Беларуская барчыха Ванэса Каладзінская расказала, як пабудаваны яе трэніровачны працэс.

«З прычыны сваіх індывідуальных асаблівасцяў жыццёвых, я разам з трэнерамі садзілася, і мы ставілі дакладны план у маёй падрыхтоўцы. Гэта значыць, я была нацэлена толькі на чэмпіянат свету і максімальна была ў адхіленым ад іншых падзей стане.

Так, гэта няпроста, але мы не можам кантраляваць усё ў гэтым жыцці. І прасцей кантраляваць тое, за што праўда ты нясеш адказнасць, і на што ты можаш уплываць. Уплываць я магу толькі на свой трэніровачны працэс, на сваю ўласную форму, здароўе, харчаванне, на свой сон, на нагрузкі, на тое, каб не траўмавацца, максімальна неяк засцерагчыся ў гэтым плане. На гэта была нацэлена мая праца, мой стан, мая ўвага.

Я ўжо дарослы спартовец, я стаўлю адзін, два, тры асноўных старты ў год і рыхтуюся менавіта да іх. Гэта значыць, прамежкавыя старты я разглядаю толькі з пазіцыі праверкі сваёй формы, якая ёсць на дадзены момант, каб зрабіць аналіз памылак. Я не стаўлю нейкіх там мэт выйграваць усе турніры запар.

Я думаю, важна адсочваць свае ўласныя жаданні, свае ўласныя магчымасці і свае ўласныя абмежаванні. Бо, праўда, мы не ўсё можам. І неяк гэта таксама важна прызнаваць, прымаць, абапірацца на гэта, адштурхоўвацца.

Я таксама веру, што я яшчэ не дайшла да піка сваёй формы, спартовай, фізічнай, таму што я не стала яшчэ чэмпіёнкай. І нібыта тыя аб'ёмы работ, якія выконваю, я бачу, што мой узрост не ўплывае на гэта. Хутчэй гэта ўплывае на тое, якая базавая сітуацыя. І далей я іду туды, на пік сваёй формы. І ў мяне заўсёды таксама складваецца такое адчуванне, як быццам бы я яшчэ там не была, што заўсёды ёсць куды расці, і заўсёды ёсць куды ісці наперад», – распавяла Каладзінская.

Адзначым, што Каладзінская адабралася на АГ у Парыжы, аднак спартсменка з'яўляецца «інструктарам па спорце вышэйшай кваліфікацыі спартыўнай каманды «Міністэрства ўнутраных спраў», што супярэчыць Пастанове МАК аб нейтральным статусе спартсменаў з Беларусі і Расіі дапушчаных на АГ у Парыжы.