Усе навіны

У заяўку ЧЕ па барацьбе ўключаны расіяне, якія падтрымалі вайну ва Украіне

23 студзеня, 14:35

UWW прадставіў заяўку на чэмпіянат Еўропы па барацьбе, які з 12 па 19 лютага адбудзецца ў Бухарэсце, Румынія.

У спісе сярод 30 дапушчаных у нейтральным статусе расійскіх спартсменаў ёсць тыя, хто падтрымаў вайну Расіі ва Украіне.

Гаворка ідзе пра 5 спартсменаў: Мілада Алірзаева, Аўэса Ганібава, Рахмана Таўмурзаева, Віталя Кабалоева і Сяргея Сямёнава.

Алірзаеў, Ганібаў і Таўмурзаеў выступілі на турніры па грэка-рымскай барацьбе «Мемарыял героя Расіі, генерал-лейтэнанта Р.В. Кутузава», названым у гонар загінулага на вайне з Украінай расійскага генерала Рамана Кутузава.

Кабалояў і Сямёнаў ставілі лайкі пад шэрагам пастоў у інстаграме з падтрымкай вайны.

Іншых спартсменаў, якія падтрымалі вайну, можна знайсці ў базе Tribuna.com – дзеючыя спартсмены, якія падтрымалі поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.