Усе навіны

7 падпісантаў рэжымнага ліста і яшчэ 22 беларускія спартсмены ўвайшлі ў заяўку ЧЕ па барацьбе

23 студзеня, 15:00

UWW прадставіў заяўку на чэмпіянат Еўропы па барацьбе, які з 12 па 19 лютага адбудзецца ў Бухарэсце, Румынія.

У спісе прысутнічаюць 29 беларускіх спартсменаў, дапушчаных у нейтральным статусе.

Грэка-рымская барацьба: Максім Ступакевіч (да 55 кг), Глеб Макаранка (да 60 кг), Ілля Валеўскі (да 63 кг), Максім Нягода (да 67 кг), Аляксандр Лявончык (да 72 кг), Павел Лях (да 77 кг), Станіслаў Шафарэнка (да 82 кг), Кірыл Маскевіч (да 87 кг), Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг), Кірыл Грышчанка (да 130 кг).

Вольная барацьба, мужчыны: Арыян Цютрын (да 57 кг), Андрэй Бекранёў (да 61 кг), Нюргун Скрабін (да 65 кг), Уладзіслаў Койка (да 70 кг), Ягор Акуліч (да 74 кг), Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 79 кг), Аркадзь Пагасян (да 86 кг), Яраслаў Іадкоўскі (да 92 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг).

Вольная барацьба, жанчыны: Віялета Рэбікава (да 50 кг), Ванэса Каладзінская (да 53 кг), Ірына Курачкіна (да 57 кг), Ксенія Станкевіч (да 59 кг), Вераніка Іванова (да 62 кг), Таццяна Паўлава (да 65 кг), Ганна Садчанка (да 68 кг), Вікторыя Радзькова (да 72 кг), Анастасія Зімянкова (да 76 кг).

Адзначым, што Нягода, Лях, Маскевіч, Бекранёў, Скрабін, Кадзімагамедаў і Курачкіна з'яўляюцца падпісантамі рэжымнага ліста.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.