Усе навіны

Селімаў пра гімн: «Вялікі гонар, калі падымаеш на ногі 15-20 чалавек, якія, можа, і не жадаюць, але ім дзявацца няма куды»

30 студзеня, 00:08
1

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў расказаў пра сваё стаўленне да сцяга і гімна.

– Калі гучыць гімн краіны, многія спартсмены плачуць. Ад чаго гэта адбываецца: ад радасьці ці ад патрыятызму?

– Вядома, гэта вялікі гонар, калі ў гонар цябе гучыць гімн тваёй краіны. Гэта вялікі гонар, калі ты падымаеш на ногі 15-20 чалавек, нават тых, якія, можа, і не жадаюць, але ім дзявацца няма куды. Яны ўстаюць і ціха стоячы слухаюць гімн тваёй краіны, таму што ты прымусіў іх гэта зрабіць. І таму напэўна ў мяне заўсёды мурашкі па скуры, ты стаіш і думаеш: «Няўжо я гэта зрабіў, няўжо я змог гэта зрабіць».

І ты разумееш, што за табой тысячы вачэй назірае з Радзімы, за табой вялізная колькасць беларускіх заўзятараў, гледачоў, якія за цябе хвалююцца, якія заўзеюць за цябе. І гэта невымоўнае пачуццё, імгненне, калі ты, загорнуты ў сцяг, стаіш на п'едэстале. Калі ты пішаш круг пашаны са сцягам, гэта шалёнае адчуванне, – сказаў Селімаў.