Усе навіны

Алім Селімаў: «Правялі вялікую працу, каб вярнуць хлопцаў на міжнародную арэну без сцяга і гімна. Хаця б так»

30 студзеня, 12:40

Кіраўнік беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў падзяліўся меркаваннем пра допуск беларускіх барацьбітоў да міжнародных турніраў у нейтральным статусе.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

– У нас ёсць вялікае барацьбітаўскае братэрства. Сёння, калі ва ўсіх нашых спартоўцаў ёсць абмежаванні па выступах на міжнародных спаборніцтвах, міжнародная федэрацыя дапусціла нас да міжнародных стартаў. Вялікае пытанне, ці будзем мы выступаць на Алімпіядзе. Але я думаю, што па тым, якое ідзе да нас стаўленне, мы будзем выступаць на Алімпіядзе.

Складана, калі цябе, як ізгоя адсоўваюць убок. Калі палітыка ўмяшалася ў спорт. Калі палітыка забірае ў спартоўцаў мару. Калі цябе адхіляюць або дапушчаюць як белых крумкачоў без сцяга і гімна, якія надаюць велізарную сілу, патрыятызм – без гэтага складана выступаць. Перажываем вельмі моцна.

Мы правялі вялікую працу, каб хаця б вярнуць рабят на міжнародную арэну без сцяга і гімна. Хоць бы так, – сказаў Селімаў.