Усе навіны

Ванэса Каладзінская: «Пасля пройгрышу ў паўфінале АГ-2020 рыдала, лаяла сябе, доўга істэрыла»

5 лютага, 21:10

Беларуская барчыха Ванэса Каладзінская расказала пра свае эмоцыі на Алімпіядзе ў Токіа, дзе яна прайграла ў паўфінале, прапусціўшы на апошніх секундах праход у ногі ад саперніцы.

– Алімпіяду ў Токіа я разглядала як фінальны акорд у кар'еры – планавала нарадзіць дзіця і вялікі спорт пакінуць. Але напрыканцы хацела атрымаць задавальненне. Ад барацьбы. Ад атмасферы. Ад выніку. А тут такое!

Не схаваю, пасля паўфіналу са мной здарылася самая сапраўдная істэрыка. Я плакала, абуралася, лаяла сябе апошнімі словамі. Мне гэта не ўласціва, але здарыўся цвёрды зрыў. Істэрыла доўга, было вельмі цяжка, бо фінал быў амаль у руках, але пырхнуў. Як? Не спала амаль усю ноч, задрамала ўсяго на гадзіну. А заўтра змагацца. У такім, здавалася б, разабраным стане выйшла на паядынак за трэцяе месца. І атрымалася як нельга лепш, – распавяла Каладзінская.