Усе навіны

Хаслаханаў заваяваў бронзу ЧЕ

15 лютага, 08:32

Беларускі барацьбiт Абубакар Хаслаханаў заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы-2024 у Бухарэсце ў вагавой катэгорыі да 97 кг.

У малым фінале Хаслаханаў перамог Бейтулу Кайыздага з Турцыі.

Раней бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 87 кг у грэка-рымлян стаў ураджэнец Барысава Кірыл Маскевіч.