Усе навіны

Каладзінская і Курачкіна выйгралі золата ЧЕ, Іванова і Гетманава – бронзавыя медалі

16 лютага, 22:58

16 лютага беларускія барчыхі заваявалі 4 медалі на чэмпіянаце Еўропы.

Ванэса Каладзінская ў фінале вагавой катэгорыі да 53 кг атрымала перамогу над прадстаўніцай Швецыі Эмай Малгрэм (10:2).

Ірына Курачкіна адолела балгарку Эвеліну Нікалаву (7:2) і выйграла залатыя медалі ў вагавой катэгорыі да 57 кг.

Вераніка Іванова ў схватцы за 3-е месца была мацнейшай за азербайджанку Біргюль Салтанаву (9:6). Такім чынам беларуска заваявала бронзу ў вагавой катэгорыі да 62 кг.

Яшчэ адзін бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла Алеся Гетманава. Яе суперніца Анастасія Нічыта з Малдовы не выйшла на паядынак і з-за пералому рабра.